Папа Францішак заклікаў Расію аднавіць удзел у збожжавай угодзе

Расіі неабходна аднавіць удзел у збожжавай угодзе, у рамках якой украінскае збожжа магло б зноў бяспечна экспартавацца на сусветныя рынкі. Пра гэта заявіў Папа Францішак падчас свайго казання на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане, паведамляе РБК.

30.07.2023 / 15:01

Папа Францішак. 30 ліпеня 2023 года. Фота: Gregorio Borgia / AP

«Я звяртаюся да маіх братоў, уладаў Расійскай Федэрацыі, каб чарнаморская ініцыятыва магла быць адноўленая і збожжа магло быць бяспечна транспартаванае», — сказаў пантыфік сёння.

Папа Францішак неаднаразова выказваў гатоўнасць стаць пасярэднікам у канфлікце Масквы і Кіева. Ён, напрыклад, выказаў жаданне сустрэцца з патрыярхам РПЦ Кірылам у маскоўскім аэрапорце падчас дазапраўкі ў часе візіту ў Манголію.

Nashaniva.com