Унеслі змены ў парадак аплаты праезду па платных дарогах

Урад скарэктаваў парадак аплаты за праезд па платных дарогах унутры краіны. Адпаведная пастанова апублікаваная на pravo.by. Пашырылі спіс парушэнняў, якія разглядаюцца як неаплата праезду па такіх дарогах.

30.07.2023 / 16:27

Фота: tuda-suda.by

Цяпер пералік парушэнняў, якія адносяцца да неаплаты, дапоўнены адсутнасцю дзейнай электроннай віньеткі з рэгістрацыйным знакам.

Устаноўлены абавязак вяртання прылад электроннай аплаты ў «Белаўтастраду» пры змяненні мэты эксплуатацыі транспарту і спыненні права ўласнасці на аўтамабіль або змене яго рэгістрацыйнага знака.

Акрамя таго, цяпер карыстальнікам платных дарог дадзена магчымасць уносіць плату за электронную віньетку з паліўных картаў. Цяпер кіроўцы абавязаныя прытрымлівацца акустычных і аптычных сігналаў, якія падаюцца прыладай электроннай аплаты. 

Чытайце таксама:

«БелДжы» будзе выпускаць аўто пад уласным брэндам — BelGee

АРІП будзе прымаць плацяжы з-за мяжы

Нацбанк збіраецца ўвесці лічбавы беларускі рубель

Nashaniva.com