Сталі вядомыя прысуды сваякам Ільі Двойрына, якога абвінавачваюць у пэцканні аўто расійскага Z-гастралёра

4 ліпеня наваполацкія сілавікі затрымалі ўсю сям'ю супрацоўніка «Нафтана» Ільі Двойрына. Разам з ім забралі ягоную жонку, брата, сына з нявесткай. Самога Ілью абвінавацілі ў тым, што ён абліў белай фарбай аўто расійскага Z-гастралёра.

30.07.2023 / 21:15

Ілья Двойрын. Фота з сацсетак

Раней ужо пісалі пра суд над Ільёй Двойрыным, — праўда, па іншым эпізодзе, а вось адносна ягоных сваякоў нічога не было вядома.

Цяпер мясцовы тэлеграм-канал паведаміў, што сына з нявесткай 6 ліпеня суддзя Зінаіда Балаболава асудзіла на 15 сутак кожнага «па артыкуле аб захоўванні і распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў». У сына Ільі Двойрына Дзмітрыя знайшлі падпіску на выданне «Люстэрка» ў інстаграме, а ў ягонай жонкі Вікторыі — падпіску на тое ж «Люстэрка» ва «Укантакце».

Нядаўна, нагадаем, прайшоў суд над самім Ільёй Двойрыным, але яго на судзе не было. Яго асудзілі нібыта за расклейванне антыпуцінскіх улётак. Дзе Ілья знаходзіцца цяпер, невядома.

Чытайце таксама:

«Ціснуць праз родных, якіх таксама затрымалі». Праваабаронцы расказалі акалічнасці інцыдэнту з аблітым фарбай аўтамабілем Z-актывіста

Міліцыя сцвярджае, што затрымала жыхара Наваполацка, які абліў фарбай аўтамабіль расійскага Z-гастралёра. Але відэа заблюранае

У Наваполацку запэцкалі лабавую шыбу ў машыны расійскага «Z-гастралёра» Сяргея Юдаева ВІДЭА

Nashaniva.com