У Пакістане тэрарыст-смяротнік учыніў выбух на партыйным сходзе

Выбух адбыўся падчас пасяджэння з'езда пакістанскай партыі «Джаміят Улема-і-іслам». У выніку здарэння загінулі 44 чалавекі, параненыя каля 100.

30.07.2023 / 22:23

Фота: AP Photo/Muhammad Sajjad

«Першапачатковае расследаванне паказала, што гэта быў тэракт, здзейснены смяротнікам», — сказалі ў мясцовай паліцыі.

Прэм'ер-міністр Пакістана Шахбаз Шарыф распарадзіўся пачаць расследаванне інцыдэнту і знайсці вінаватых.

Чытайце таксама:

Саюзны Францыі блок краін Заходняй Афрыкі абвясціў блакаду Нігеру і прыгразіў сілай аднавіць канстытуцыйную законнасць у краіне

Ураган у расійскім Паволжы забраў жыцці дзевяці чалавек

У Іране чыноўнік, адказны за ісламскія каштоўнасці, быў заспеты за сэксам з іншым мужчынам

Nashaniva.com