Даляр з раніцы падаражэў на капейку

Расійскі рубель таннее.

31.07.2023 / 10:41

Фота: «Наша Ніва»

На пачатку таргоў на біржы 31 ліпеня даляр расце на 1,16 капейкі да 3,0368 беларускага рубля.

Расійскі рубель зніжаецца на 1,62 капейкі да 3,3133 за 100 адзінак.

Кітайскі юань расце на 3,42 капейкі да 4,2563 за 10 адзінак.

Таргі працягваюцца.

На пачатку года курсы былі наступныя: даляр — 2,7364, еўра — 2,9073, расійскі рубель — 3,7835 за 100 адзінак, юань — 3,8617.

А найбольш даляр і еўра каштавалі на таргах 15 сакавіка 2022 года — 3,3195 і 3,6670 беларускага рубля адпаведна.

Nashaniva.com