Палітзняволеную Алену Гнаўк перавялі ў жаночую калонію ў Зарэччы
Стала вядома, што нядаўна пружанскую пенсіянерку Алену Гнаўк перавялі ў жаночую калонію № 24 у Зарэччы. У гэтай калоніі ўтрымліваюцца яшчэ Вікторыя Кульша і Паліна Шарэнда-Панасюк, на якіх увесь час жорстка цісне адміністрацыя, паведамляе «Вясна».
31.07.2023 / 19:04
28 красавіка ў Чыгуначным раёне Гомеля абвясцілі прысуд па ўжо трэцяй крымінальнай справе супраць пружанскай актывісткі — 1 год пазбаўлення волі. Канчатковы тэрмін пакарання для яе складае 2 гады і 11 месяцаў зняволення.
Гэтым разам Алену Гнаўк абвінавачвалі паводле арт. 411 КК за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай калоніі». Вядома, што ў жаночай калоніі яе часта адпраўлялі ў ШІЗА, а таксама змяшчалі на некалькі месяцаў у ПКТ.
Увогуле з 2020 года Алену Гнаўк мэтанакіравана пераследавалі: затрымлівалі і арыштоўвалі па адміністрацыйных артыкулах 17 разоў, аштрафавалі агулам на 173 базавыя велічыні, дома праводзілі ператрусы, асудзілі па «справе карагодаў» і за абразу Лукашэнкі паводле крымінальных артыкулаў. Пад вартай жанчына знаходзіцца з пачатку 2022 года.
Чытайце таксама:
ГУБАЗіК затрымаў беларуса — яго прымусілі высмаркацца ў бел-чырвона-белы сцяг і сцяг ЗША
Палітвязня-эмігранта спрабавалі завербаваць. Вось як да яго падступаліся