Амерыканскі акцёр Ангус Клаўд памёр ва ўзросце 25 гадоў
Родныя акцёра не ўдакладнілі, што паслужыла прычынай смерці, адзначыўшы толькі тое, што апошнім часам ён змагаўся з псіхічнымі разладамі.
01.08.2023 / 08:24
Ангус Клаўд. Фота з Вікіпедыі
Ангус Клаўд памёр ва ўзросце 25 гадоў. Пра гэта ў ноч на 1 жніўня паведамілі профільныя СМІ, спасылаючыся на заяву сям'і Ангуса Клаўда, піша DTF.
Родныя акцёра не ўдакладнілі, што паслужыла прычынай смерці, адзначыўшы толькі тое, што апошнім часам ён змагаўся з псіхічнымі разладамі, пра што ўжо было вядома раней.
Артыст памёр праз некалькі дзён пасля смерці ўласнага бацькі, з якім ён быў вельмі блізкі.
Ангус Клаўд пачаў кар'еру ў кіно ў 2019 годзе, выканаўшы ролю наркагандляра па імені Феска — другараднага персанажа ў серыяле «Эйфарыя» ад HBO. Ён таксама зняўся ў фільмах «Паўночны Галівуд» і будучым трылеры ад Universal, які паставілі рэжысёры шостага «Крыку».