Украінскія беспілотнікі атакавалі расійскае патрульнае судна «Васіль Быкаў»

Уначы 1 жніўня ўкраінскія безэкіпажныя катары паспрабавалі атакаваць два патрульныя караблі Чарнаморскага флоту, паведаміла Мінабароны Расіі.

01.08.2023 / 08:34

Судна «Васіль Быкаў». Фота з Вікіпедыі

Беспілотнікі атакавалі судна «Сяргей Котаў» і «Васіль Быкаў», якія выконвалі задачы кантролю суднаходства ў паўднёва-заходняй частцы Чорнага мора, за 340 км на паўднёвы захад ад Севастопаля.

«Падчас адбіцця атакі ўсе тры безэкіпажныя катары праціўніка знішчаныя агнём са штатнага ўзбраення расейскіх караблёў. Караблі «Сяргей Котаў» і «Васіль Быкаў» Чарнаморскага флоту працягваюць выконваць пастаўленыя задачы», — паведамілі ў Мінабароны Расіі.

Судна «Васіль Быкаў» названа не ў гонар славутага беларускага пісьменніка, а ў гонар савецкага марскога афіцэра, а ў будучым контрадмірала, Героя Савецкага Саюза Васіля Іванавіча Быкава (1920—1999).

Nashaniva.com