У Кіеве скончыўся дэмантаж герба СССР з манумента «Радзіма-маці»

Неўзабаве на шчыце з’явіцца Трызуб, а сам помнік будзе перайменаваны.

01.08.2023 / 15:34

Фота: Украінская праўда

За дэмантажом сёння назіраў в. а. міністра культуры і інфармацыйнай палітыкі Расціслаў Карандзееў.

Ён адзначыў, што цяпер на вачах адбываюцца гістарычныя падзеі, бо з кожным новым знятым элементам герба краіна пазбаўляецца рэшткаў савецкага мінулага.

Nashaniva.com