У Радашковічах адкрыўся самы вялікі ў Беларусі парк папугаяў

Тут больш за 300 папугаяў розных відаў.

02.08.2023 / 09:18

Скрыншот відэа

Гэта і звыклыя хатнія, і экзатычныя жыхары Паўднёвай Амерыкі — ара і какаду, піша tvr.by.

Птушак дазваляюць карміць і браць на рукі. Альбо ў лаўнж-зоне паслухаць шматгалосы хор стракатых прыгажуноў. А яшчэ тут можна адшукаць «сваяка» птушынага акцёра з фільма «Піраты Карыбскага мора», прататыпа папугая Кешы з мультфільма. Але ёсць у парку і свае зоркі.

Скрыншот відэа

Папугаі розных відаў не перашкаджаюць адно аднаму. Для драбнейшых птушак прадугледжаны камерныя пакоі.

Цяпер да новых умоў адаптуецца пара Леля і Лёля.

Скрыншот відэа

Папугаі ара прыехалі сюды два тыдні таму назад. Пакуль знаходзяцца ў асабістых апартаментах і з цікавасцю назіраюць за вялікай сям'ёй.

Nashaniva.com