У Альшанах на Століншчыне трапіў у рэанімацыю 13-гадовы матацыкліст
У ДТЗ у Столінскім раёне сур'ёзныя траўмы атрымаў 13-гадовы матацыкліст, паведамілі ва УУС Брэсцкага аблвыканкама.
02.08.2023 / 19:19
Здарэнне адбылося каля 10:30 2 жніўня ў аграгарадку Альшаны. Паводле папярэдніх звестак, 52-гадовы кіроўца ГАЗ рухаўся па вуліцы Савецкай. Пры развароце ён не пераканаўся ў бяспецы манеўру і ўрэзаўся ў матацыкл Hors.
За рулём матацыкла знаходзіўся 13-гадовы падлетак. Хлопчык з траўмамі паступіў у рэанімацыю бальніцы.
Пры гэтым удзельнічаць у дарожным руху матацыклістам дазваляецца толькі з 16 гадоў пры наяўнасці пасведчання кіроўцы катэгорыі А. За кіраванне матацыклам без правоў прадугледжаны штраф ад 5 да 20 базавых велічынь.
Чытайце таксама:
У Магілёве пашкодзілі машыну. Камеры паказалі, што адбылося гэта вельмі дзіўным спосабам ВІДЭА
Ля Кастрычніцкай плошчы ў Мінску сутыкнуліся два аўтамабілі
Мінчук, каб забрацца ў чужую машыну, выкарыстаў каналізацыйны люк