Вядомы бразільскі футбаліст нанёс суперніку жудасную траўму і расплакаўся

Абаронца «Флумінэнсэ» Марсэла, вядомы па гульні за мадрыдскі «Рэал» і зборную Бразіліі, у матчы супраць «Аргенцінас Хуніярс» у Копе Лібертадорэс (аналаг Лігі чэмпіёнаў у Паўднёвай Амерыцы) наступіў на нагу абаронцу Лучыяна Санчасу. Гэта прывяло да імгненнай цяжкай траўмы. 

02.08.2023 / 20:04

Фота: GettyImage

Марсэла адразу спыніўся, ускінуўшы руку ўгару, а пасля выдалення расплакаўся.

«Мне давялося перажыць цяжкі момант на полі. Я выпадкова параніў калегу. Хачу пажадаць найхутчэйшага выздараўлення», — напісаў Марсэла ў сацсетках пасля гульні.

Пазней СМІ паведамілі, што ў Санчаса поўны вывіх калена. На вяртанне ў футбол яму спатрэбіцца ад васьмі месяцаў да года.

Асцярожна: на відэа момант траўмы.

Чытайце таксама:

Легендарны Буфон завяршыў кар'еру. Ён гуляў да 45 гадоў

Іспанскі футбольны клуб папрасіў не есці семак на стадыёне. Бо няма паратунку ад пацукоў

Крышціяну Раналду пабіў чарговы рэкорд. Гэтым разам па галах галавой

Nashaniva.com