Мінінфарм заблакаваў у Беларусі сайт Plan B

Міністэрства інфармацыі заблакавала сайт Plan B на тэрыторыі Беларусі, паведаміў сам гэты рэсурс, які нядаўна заснавала былая намесніца галоўнай рэдактаркі Tut.by Вольга Лойка.

02.08.2023 / 20:18

Вольга Лойка

Тыдзень таму Мінінфарм прызнаў сайт, сацсеткі і лагатып праекта «экстрэмісцкімі».

«Не прайшло і некалькіх дзён пасля таго, як матэрыялы нашага сайта былі прызнаныя экстрэмісцкімі, як Plan B быў заблакаваны ў Беларусі паводле рашэння Мінінфарма. Пакуль сайт не адкрываецца толькі ў сетцы МТС, але астатнія правайдары дакладна неўзабаве падцягнуцца — беларуская бюракратыя, можа, і павольная, але вельмі мэтанакірваная», — піша Plan B.

Чытайце таксама:

Былая рэдактарка Tut.by запусціла новае медыя — Plan B

Nashaniva.com