БЕЛ Ł РУС

Грамадства

Загадчыцу кафедры магілёўскага ўніверсітэта судзяць, справа палітычная

3.08.2023 / 9:33

Nashaniva.com

Ва ўніверсітэце яна прапрацавала амаль 20 гадоў.

Былой загадчыцы кафедры аднаго з універсітэтаў Магілёва выстаўлена абвінавачанне ў «распальванні варожасці», як паведамляе СК.

Сцвярджаецца, што яна нібыта распаўсюджвала ў інтэрнэце публікацыі, накіраваныя на распальванне нацыянальнай і іншай сацыяльнай варожасці. 

СК піша, што выкладчыца на сваёй старонцы ў інтэрнэце неаднаразова размяшчала даступныя для свабоднага прагляду публікацыі, «накіраваныя на распальванне варожасці па прыкмеце нацыянальнай і іншай сацыяльнай прыналежнасці».

«Не саромеючыся ў сваіх выказваннях адносна беларусаў, рускіх і вайскоўцаў», яна «заклікала да дзеянняў, звязаных з гвалтам і прычыненнем шкоды», — падкрэслівае СК.

Жанчыне выстаўлена абвінавачанне па ч. 1 арт. 130, яна пад вартай.

Наталля Мартусевіч. Фота: сацсеткі

Імаверна, размова ідзе пра Наталлю Мартусевіч. 

Яна скончыла біяфак Магілёўскага дзяржаўнага ўніверстэта імя Куляшова з адзнакай у 1998 годзе, а праз чатыры гады абараніла кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «фізіялогія». Гэта выбітны вынік для навуковага супрацоўніка. З 2004 года Наталля Мартусевіч працавала дацэнтам ва ўніверсітэце, які скончыла, і больш за 15 гадоў не толькі займалася навукай, але і выкладала.

Відэа з жанчынай выйшла ў сакавіку на канале магілёўскага ГУБАЗіКа. У ім яна кажа, што «пісала ў экстрэмісцкіх чатах» і «зарэгістравалася ў плане «Перамога». Праўда, мяркуючы па скрыншотах, у фэйкавым плане «Перамога». ГУБАЗіК пагражае жанчыне крымінальнай справай і зняволеннем.

Першапачаткова выкладчыца была на волі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула