У Гомелі пачаўся новы суд над ужо асуджаным на 11 гадоў палітвязнем

Суд над Аляксеем Кудасавым праходзіць у закрытым рэжыме.

03.08.2023 / 11:32

3 жніўня а 10-й гадзіне ў Гомельскім абласным судзе пачаўся судовы працэс над палітычным вязнем Аляксеем Кудасавым. Суддзя — Вадзім Бобыраў.

У новай справе яго абвінавачваюць паводле ч. 2 арт. 3611 КК (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім).

25 красавіка 2022 году Мінскі гарадскі суд асудзіў Кудасава на 11 гадоў пазбаўлеьня волі паводле чатырох артыкулаў КК: ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў), ч. 1 арт. 361 (стварэньне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім), ч. 3 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай варожасьці або звады), 369 (абраза прадстаўніка ўлады), піша Радыё Свабода.

Nashaniva.com