Байдэн заклікаў вызваліць зрынутага прэзідэнта Нігера
Прэзідэнт ЗША заявіў аб неабходнасці паважаць волю жыхароў Нігера, праяўленую на свабодных выбарах.
03.08.2023 / 14:26
Прэзідэнт Нігера Махамед Базум на фінансавым саміце ў Парыжы ў чэрвені 2023 года. Фота: Ludovic Marin / AP
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн у чацвер заклікаў да неадкладнага вызвалення прэзідэнта Нігера Махамеда Базума, зрынутага на мінулым тыдні ў выніку вайсковага перавароту, як паведамляе «Голас Амерыкі».
У заяве Байдэна гаворыцца, што Нігер «сутыкнуўся з сур'ёзным выклікам дэмакратыі».
«Народ Нігера мае права выбіраць сваіх лідараў. Ён выказаў сваю волю на свабодных і сумленных выбарах — і гэтую волю трэба паважаць», — заявіў Байдэн.
Чытайце таксама:
Пераварот у Нігеры: у прыхільнікаў путчыстаў заўважылі расійскія сцягі