У Лідскім раёне на могілках знайшлі рэвальвер XIX стагоддзя
У Лідскі РАУС звярнуліся работнікі аднаго з прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Яны расказалі, што падчас працы на гарадскіх могілках у горадзе Бярозаўка яны выявілі ржавы металічны прадмет, падобны да рэвальвера, паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.
03.08.2023 / 16:34
Судовыя эксперты вызначылі, што зброя была вырабленая заводскім спосабам і ўяўляе сабой 7,62-мм рэвальвер сістэмы Нагана ўзору 1895 года. У тым выглядзе, у якім яго знайшлі, пісталет для стральбы не прыдатны.
Чытайце таксама:
На Лідчыне перакуліўся трактар з каровамі
У Мастоўскім раёне школьніцы застрэлілі сабаку і знялі відэа
У Альшанах на Століншчыне трапіў у рэанімацыю 13-гадовы матацыкліст