У Мсціслаўскім раёне падчас працы на зернесушылцы загінуў падлетак

3 жніўня на зернесушыльным комплексе аднаго з сельгаспрадпрыемстваў Мсціслаўскага раёна адбыўся няшчасны выпадак, у выніку якога загінуў 17-гадовы падлетак, як паведамляе Следчы камітэт.

03.08.2023 / 18:22

Папярэдне ўстаноўлена, што 17-гадовы хлопец на летніх канікулах працаваў аператарам зернесушыльнага комплексу. Сёння разам з ім знаходзілася група школьнікаў, якія дапамагалі выконваць работы на сельгаспрадпрыемстве.

У пэўны момант хлопец вырашыў пажартаваць і скочыў у яму са збожжам, у якім, як паведамляецца, «стаў тануць».

Цела хлопца з ямы са збожжам дасталі ратавальнікі. Нягледзячы на намаганні дактароў, выратаваць яго не ўдалося. Цяпер адносна абставін гэтага здарэння вядзецца следства.

Чытайце таксама:

На Лідчыне перакуліўся трактар з каровамі

У Альшанах на Століншчыне трапіў у рэанімацыю 13-гадовы матацыкліст

У Магілёве пашкодзілі машыну. Камеры паказалі, што адбылося гэта вельмі дзіўным спосабам ВІДЭА

Nashaniva.com