Уладзімір Гундар гаворыць пра пагрозы ў калоніі

Учора, 3 жніўня, Гундар упершыню патэлефанаваў з бабруйскай калоніі сваякам, паведаміла «Позірку» крыніца, якая пажадала застацца неназванай.

04.08.2023 / 09:35

Уладзімір Гундар у судзе. Фота: БелТА

Учора, 3 жніўня, Гундар упершыню патэлефанаваў з бабруйскай калоніі сваякам, паведаміла @pozirkonline крыніца, якая пажадала застацца неназванай.

Паводле суразмоўцы, 63-гадовы Гундар не скардзіўся на ўмовы ўтрымання, яму хапае ежы, зараз ён шмат знаходзіцца на вуліцы, піша і чытае там.

«Аднак ён распавёў сваякам, што ёсць двое крымінальных зняволеных, якія да яго прыдзіраюцца, пагражаюць ажно да збіцця. Гэта Ермаловіч Яўген і Раманенка Віталь», — адзначыў знаёмы з сітуацыяй. 

Прычыны пагрозаў пакуль невядомыя.

☝️ З 2021 года актывіст быў асуджаны тры разы, у тым ліку па «справе Аўтуховіча». Канчатковым пакараннем стала зняволенне на 20 гадоў.

Чытайце таксама:

«Жыву ў турэмнай няволі, а душа на волю просіцца». Палітвязень Уладзімір Гундар у калоніі піша біблейскія складнікі

Nashaniva.com