Кіраўнікі МУС Літвы і Польшчы абмеркавалі магчымую ізаляцыю Беларусі

Міністры ўнутраных спраў Польшчы і Літвы правялі перамовы па тэлефоне. Пра гэта паведаміў кіраўнік МУС Польшчы Марыюш Камінскі. З Агне Білатайце абмяркоўвалася ў тым ліку ізаляцыя Беларусі, піша Reform.by.

04.08.2023 / 15:05

«У тэлефоннай размове з міністрам унутраных спраў Агне Білатайце ўзгаднілі схемы супольных рэакцый Польшчы і Літвы на пагрозы з боку Беларусі, аж да магчымага закрыцця ўсіх памежных пераходаў і поўнай ізаляцыі рэжыму Лукашэнкі», — напісаў у твітары Камінскі.

Білатайце ў сваю чаргу напісала, што абмяркоўвала з Камінскім пытанні бяспекі на мяжы з Беларуссю. Яна падкрэсліла, што абмен інфармацыяй і каардынацыя дзеянняў з польскімі партнёрам з'яўляецца ключавым фактарам для эфектыўных рэгіянальных рашэнняў.

Учора ў Сувалкскім калідоры прайшла сустрэча прэм'ер-міністра Польшчы Матэвуша Маравецкага і прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы. Паводле яе вынікаў Наўседа заявіў пра тое, што дасягнутая дамоўленасць аб кантактах паміж дзяржорганамі дзвюх краін, якія павінны абмяняцца інфармацыяй, а таксама ўзгадніць сумесныя дзеянні ў сувязі з размяшчэннем у Беларусі ПВК «Вагнер».

Сёння таксама стала вядома, што Літва скароціць колькасць працуючых на мяжы пераходаў. Неўзабаве будуць зачыненыя пункты пропуску «Шумскас» і «Тваярачус». У выніку на мяжы Беларусі і Літвы будуць працаваць чатыры, а не шэсць пераходаў.

Чытайце таксама:

Закрыццё некаторых пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю з'яўляецца пытаннем часу — літоўскі дэпутат

«Правяраюць рэакцыю Польшчы і саюзнікаў». Маравецкі ацаніў колькасць вагнераўцаў у Беларусі

У Беларусь заехала 14-я калона вагнераўцаў, у асноўным фуры з кантэйнерамі

Вагнеравец, які цяпер у Асіповічах: Заробак — 24 тысячы рублёў. Лукашэнка абяцае нам беларускае грамадзянства

Прыгожын заявіў, што «Вагнер» спыніў набор наймітаў

Nashaniva.com