БЕЛ Ł РУС

Свет

Кітай возьме ўдзел у сустрэчы наконт мірнага плана Украіны ў Саудаўскай Аравіі

4.08.2023 / 19:25

Nashaniva.com

Кітай пацвердзіў, што возьме ўдзел у сустрэчы дзеля дасягнення міру ва Украіне, якая пройдзе ў Саудаўскай Аравіі 5—6 жніўня. Пра гэта з'явілася паведамленне Міністэрства замежных спраў Кітая, як піша «Украінская праўда».

Кітайскі прадстаўнік Лі Хуэй. Фота: Russian Foreign Ministry / Handout / Anadolu Agency via Getty Images

«На запрашэнне Каралеўства Саудаўская Аравія спецыяльны прадстаўнік урада Кітая па пытаннях Еўразіі Лі Хуэй наведае Джыду для ўдзелу ў сустрэчы наконт украінскага пытання.

Кітай гатовы супрацоўнічаць з міжнароднай супольнасцю, каб працягваць адыгрываць канструктыўную ролю ў пошуку палітычнага ўрэгулявання крызісу ва Украіне», — адзначаецца ў паведамленні кітайскага МЗС.

Прадстаўнікоў Расіі на гэтай сустрэчы не будзе, іх нават не запрашалі.

Раней паведамлялася, што Еўрасаюз чакае ўдзелу прадстаўнікоў каля 40 дзяржаў на нефармальнай сустрэчы ў Саудаўскай Аравіі ў канцы тыдня, дзе будуць абмяркоўваць шляхі дасягнення міру ва Украіне.

Аб правядзенні сустрэчы ў Саудаўскай Аравіі ў Джыдзе 5—6 жніўня спачатку паведаміла выданне The Wall Street Journal, а пазней інфармацыю пацвердзіў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак.

Украінскія і заходнія афіцыйныя асобы спадзяюцца, што гэтыя намаганні могуць завяршыцца мірным самітам у канцы гэтага года, на якім сусветныя лідары падпішуць агульныя прынцыпы спынення вайны.

Чытайце таксама:

Сі Цзіньпін нечакана змяніў камандаванне ядзерных сіл Кітая

Украіна ўжо на наступным тыдні пачне перамовы з ЗША адносна гарантый бяспекі

Саудаўская Аравія і Турцыя вядуць таемныя перамовы па вяртанні ўкраінскіх дзяцей з Расіі і Беларусі — Financial Times

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула