У Казахстане хочуць забараніць тавары са знакамі «Z», «V» і ПВК «Вагнер»

Ёсць факты продажу і рэкламы ў гандлёвых сетках цацачнай дзіцячай прадукцыі пад рознымі найменнямі, у прыватнасці, «Армія Расіі», «Ветлівыя людзі», якія выклікалі неадназначную рэакцыю ў грамадстве, зазначыў пракурор Куат Бапінаў.

05.08.2023 / 07:41

News.ru

Дзяржорганы сумесна з Генпракуратурай Казахстана прапрацоўваюць прававыя падставы для забароны рэалізацыі этнапалітызаванай сімволікі ў краіне. Спецыялісты папярэдзілі, што з казахстанскіх прылаўкаў хочуць прыбраць тавары з этнапалітызаванай сімволікай, піша nur.kz.

«Як паказвае практыка, асобнымі прадстаўнікамі розных этнасаў у грамадскім полі дэманструецца розная этнічная сімволіка, у тым ліку звязаная з краінамі іх гістарычнага паходжання і да таго падобным. Так, у 2022 годзе ў сувязі з распачатым расійска-ўкраінскім канфліктам у Казахстане пачасціліся факты дэманстрацыі, у прыватнасці, на вопратцы, цацках, транспартных сродках сімволікі «Z» або «V», — заявіў пракурор аддзела абароны грамадскіх інтарэсаў пракуратуры горада Семей Куат Бапінаў.

Ён падкрэсліў, што ёсць факты продажу і рэкламы ў гандлёвых сетках цацачнай дзіцячай прадукцыі пад рознымі найменнямі, у прыватнасці, «Армія Расіі», «Ветлівыя людзі», якія, паводле яго слоў, выклікалі неадназначную рэакцыю ў грамадстве.

«У сувязі з гэтым Генпракуратурай РК сёлета накіравана прапанова ва ўрад РК аб заканадаўчай забароне і адміністрацыйнай адказнасці за выраб, захоўванне, увоз, перавозку і распаўсюджванне на тэрыторыю краіны атрыбутыкі, сімволікі, знакаў, якія выкарыстоўваюцца супрацьлеглымі бакамі ва ўзброеных канфліктах, у ваенных або іншых гвалтоўных дзеяннях супраць суверэнітэту і палітычнага рэжыму іншай дзяржавы», — паведаміў пракурор.

У сувязі з гэтым да прыняцця адпаведных паправак прадпрымальнікам параілі выключыць з продажу друкавана-бланачную, цацачную прадукцыю, сувеніры, а таксама іншыя тавары народнага спажывання этнапалітызаванай накіраванасці.

Акрамя таго, арэндадаўцам гандлёвых пляцовак парэкамендавалі не радзей разу на месяц праводзіць візуальны агляд прадукцыі.

Nashaniva.com