МУС Украіны заявіла аб ідэнтыфікацыі 61 431 расійскага загінулага з пачатку вайны

МУС Украіны сумесна з Галоўным упраўленнем разведкі Мінабароны краіны з пачатку вайны вядзе праект пад назвай «Потерь.нет».

05.08.2023 / 09:17

Забітыя расійскія салдаты ляжаць на дарозе каля Лімана. Фота Evgeniy Maloletka / AP Photo

Гэта сайт, на якім утрымліваюцца звесткі пра расіянаў, якія загінулі ва Украіне з пачатку вайны — тых, каго ўдалося ідэнтыфікаваць, піша Бі-бі-сі.

Учора ўвечары прэс-служба МУС Украіны заявіла, што станам на жнівень 2023 года на сайце «Потерь.нет» утрымліваюцца звесткі аб 61 431 грамадзяніне Расіі.

Бі-бі-сі і «Медыязона» вядуць свой падлік загінулых расіянаў — на падставе даных з адкрытых крыніц. На 4 жніўня можна пацвердзіць гібель 29 217 расіянаў.

Nashaniva.com