Экс-прэм'ера Пакістана асудзілі на тры гады. У свой час ён быў капітанам нацыянальнай зборнай па крыкеце

У маі арышт Імран Хана прывёў да масавых пратэстаў у краіне, падчас якіх былі затрыманыя больш за тысячу чалавек, восем чалавек загінулі.

05.08.2023 / 11:51

Імран Хан. Фота: Betsy Joles / Bloomberg via Getty Images

Суд Пакістана прысудзіў былога прэм'ер-міністра краіны і старшыню апазіцыйнай партыі рух «За справядлівасць» Імрана Хана да трох гадоў пазбаўлення волі і штрафу 100 тыс. рупій (350 даляраў) па абвінавачванні ў адмыванні сродкаў, піша РБК.

У маі арышт Імрана Хана прывёў да масавых пратэстаў у краіне, падчас якіх былі затрыманыя больш за тысячу чалавек, восем чалавек загінулі.

Імран Хану 73 гады, ён з'яўляецца лідарам партыі Рух «За справядлівасць». Быў прэм'ер-міністрам Пакістана з 2018 па 2022 год.

У мінулым ён быў прафесійным гульцом у крыкет — гэта спорт №1 у Пакістане. 1982 да 1992 года Імран Хан быў капітанам нацыянальнай зборнай, у 1992-м зборная выйграла чэмпіянат свету.

Nashaniva.com