Памёр Леанід Козік
Дырэктар прадпрыемства з Барысава, ён быў адным з дэпутатаў таго Вярхоўнага Савета, які абвясціў у 1991 годзе незалежнасць, і прыкметнай фігурай адміністрацыі аж да 2014 года. Захоўваючы вернасць сістэме, ён адначасова быў перакананым незалежнікам.
06.08.2023 / 00:52
Пра яго сыход з жыцця паведаміла Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі.
Леанід Козік нарадзіўся 13 ліпеня 1948 года ў Барысаве. У 1966-1976 гадах працаваў токарам, шафёрам, інжынерам-тэхнолагам на Барысаўскім заводзе аўтатрактарнага электраабсталявання.
У 1977 годзе скончыў БДУ і ў 1985 годзе — Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. Па адукацыі — юрыст, эканаміст.
У 1976-1977 гадах — памочнік пракурора Барысава. У 1977-1985 гадах — старшыня прафсаюзнага камітэта Барысаўскага завода аўтатрактарнага электраабсталявання. У 1985-1990 гадах —дырэктар Барысаўскай швейнай фабрыкі.
У 1990-1995 гадах быў старшынёй камісіі па эканамічнай рэформе, дасягненні эканамічнай самастойнасці і суверэнітэту Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь XII склікання.
З 1998 года займаў пасаду намесніка прэм'ер-міністра. Са жніўня 2000 года — прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Савеце Міністраў Саюзнай дзяржавы. З верасня 2001 года — намеснік кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі.
З 2002 па 2014 год быў старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
З 2004 па 2008 год з'яўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь III склікання па Барысаўскай сельскай акрузе.
Заслужаны работнік прамысловасці Рэспублікі Беларусь. Доктар эканамічных навук (1999), прафесар. Акадэмік Міжнароднай акадэміі інфарматызацыі. Аўтар больш за 70 работ у пытаннях эканомікі і права.
Чытайце таксама: