«Я прымаю гэта рашэнне. Гэта дэмакратыя. Але я застаюся працаваць далей» — Азараў

Аляксандр Азараў пракаментаваў для «Люстэрка» рашэнне Каардынацыйнай рады, якая выказала яму недавер.

06.08.2023 / 12:26

Фота з Твітара Аляксея Івашкевіча

— Гэта справа Каардынацыйнай рады. Я прымаю гэта рашэнне. Гэта дэмакратыя. Але я застаюся працаваць далей: план «Перамога», барацьба з рэжымам. Не збіраюся на пенсію, так што Жыве Беларусь! — заявіў Азараў журналістам.

— План «Перамога» застаецца ў BYPOL. Як яны будуць суадносіцца з кабінетам? — спыталіся ў Азарава.

— А гэтае рашэнне будзе прынята сёння. План «Перамога» ў BYPOL, вядома.

— Ці абмяркоўвалі вы загадзя са Святланай Ціханоўскай такі сцэнар?

— Не, такі сцэнар не абмяркоўваўся. Думаю, што сёння мы якраз гэта абмяркуем да канца дня.

Ці ёсць нейкае расчараванне, ці чакалі такога выніку?

— Загадзя мне расказвалі, што Каардынацыйная рада збіраецца не прадоўжыць майго мандата. Таму гэта справа КР.

Чытайце таксама: Што будзе з планам «Перамога», калі Азарава выключаць з Кабінета

Nashaniva.com