У Мінск прыехала Аліна Кабаева, яе сустракаў міністр
Былая алімпійская чэмпіёнка, якую лічаць тайнай жонкай Уладзіміра Пуціна, пабывала на спартовых спаборніцтвах.
06.08.2023 / 14:27
Каля Палаца мастацкай гімнастыкі Аліну Кабаеву сустракаў міністр спорту Беларусі Сяргей Кавальчук.
Аліну Кабаеву суправаджала галоўная трэнерка беларускай зборнай па мастацкай гімнастыцы Ірына Ляпарская.
40-гадовую Аліну Кабаеву незалежныя расійскія СМІ называюць тайнай жонкай прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. Мяркуецца, што ў 2015 і 2019 годзе яна нарадзіла ад яго двух дзяцей.