Фестываль Pradmova-2023 пройдзе ў чатырох гарадах

Фестываль інтэлектуальнай кнігі Pradmova абвясціў прыём заявак на правядзенне імпрэзаў. Мерапрыемствы сёлетняга фэсту пройдуць у верасні і кастрычніку ў Батумі, Варшаве, Вільні, Беластоку, а таксама анлайн.

06.08.2023 / 16:58

Тэма фестываля — пошукі будучыні і актуальныя выклікі для беларускай культуры, піша bellit.info. Да ўдзелу запрашаюцца аўтары, інтэлектуалы, рэдактары, выдаўцы, музыкі, дызайнеры.

Форма заяўкі на ўдзел — тут (неабходна папярэдняя рэгістрацыя на сайце). Дэдлайн — 21 жніўня ўключна.

Кантакт: pradmova@gmail.com.

Чытайце таксама:

У Беларускім доме Варшавы адкрылі мурал «Няскораных беларусаў»

У Беластоку адкрылі выставу рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Яе прысвяцілі памяці Алеся Пушкіна

На Магілёўшчыне прайшло свята «У госці да радзімічаў»

Nashaniva.com