БЕЛ Ł РУС

Усяго патроху

Запусцілі новы брэнд адзення з цытатамі з «Мужыцкай праўды»

6.08.2023 / 17:7

Nashaniva.com

Беларусы ў Літве запусцілі новы брэнд адзення — Rabi Pilna. Пакуль што ў калекцыі футболкі з цытатамі Кастуся Каліноўскага з «Мужыцкай праўды» і «Лістоў з-пад шыбеніцы», паведамляе CityDog.io.

Першая калекцыя брэнда атрымала назву Jaśko, haspadar z pad Wilni — менавіта пад такім псеўданімам Кастусь Каліноўскі выпускаў тую самую «Мужыцкую праўду». Калекцыю стваральнікі прысвяцілі 160-годдзю паўстання Каліноўскага.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от @rabipilna

Кошт футболак — 30 еўра, а кошт дастаўкі залежыць ад таго, дзе вы знаходзіцеся. Акрамя таго, 3% ад кошту пойдзе на ўшанаванне памяці паўстанцаў на Дзяды ў Вільні.

Чытайце таксама:

Арганізатары фэста SPRAVA запускаюць новы праект — у памяць пра беларускіх музыкантаў і рэжысёра

«Паляпшае аргазм». Гінеколаг — пра тое, для чаго патрэбна інтымная гімнастыка і якія памылкі ў ёй можна дапусціць

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула