Бою паміж Маскам і Цукербергам быць! І ён будзе транслявацца ў жывым эфіры
Заснавальнік Space X і Tesla, а таксама ўладальнік сацыяльнай платформы X (раней вядомай як Twitter) Ілан Маск заявіў, што прапанаваны ім бой у клетцы з гендырэктарам Meta Маркам Цукербергам будзе транслявацца ў жывым эфіры на X, паведамляе Reuters.
07.08.2023 / 07:22
Цукербергу — 39, прычым у яго ёсць разрад па джыу-джытцу. Маску — 51. Фота: Getty Images
«Бітва Цукерберга супраць Маска будзе транслявацца ў жывым эфіры на X. Усе атрыманыя сродкі пойдуць на дабрачыннасць для ветэранаў», — напісаў Маск у допісе на X, не паведамляючы ніякіх падрабязнасцяў.
Раней у нядзелю Маск заявіў, што ён «падымаў цяжары на працягу дня, рыхтуючыся да бою», дадаўшы, што ў яго не было часу на трэніроўкі і таму ён бярэ цяжары на працу.
Калі карыстальнік на X спытаў Маска пра сэнс бітвы, Маск адказаў, што «гэта цывілізаваная форма вайны, а людзі любяць вайну.
Цукерберг прапанаваў датай бою выбраць 26 жніўня.
Ілан Маск і Марк Цукерберг пагадзіліся сустрэцца ў паядынку ў Лас-Вегасе ў актагоне — клетцы для баёў.
Гісторыя пра бойку пачалася з таго, што Meta пачала ствараць канкурэнта Twitter. Калі пра гэта стала вядома, Маск стаў дражніць Цукерберга ў твітары.
Чытайце таксама:
Бой стагоддзя: Маск і Цукерберг пагадзіліся пазмагацца ў клетцы. І гэта не жарт
Цукерберг рыхтуецца да бою з Маскам. Ён правёў трэніроўку з чэмпіёнамі UFC