Вызначыліся магчымыя супернікі БАТЭ і «Нёмана» ў плэй-оф кваліфікацыі еўракубкаў

Сёння ў Швейцарыі праходзіць лёсаванне апошняй стадыі кваліфікацыі еўракубкаў.

07.08.2023 / 14:26

БАТЭ ў выпадку перамогі над малдаўскім «Шэрыфам» у трэцім раўндзе кваліфікацыі Лігі Еўропы згуляе з няўдачнікам лігачэмпіёнскай пары «Клаксвік» (Фарэры) — «Молдэ» (Нарвегія).

Першы матч «Шэрыф» — БАТЭ пройдзе ў гэты чацвер у Ціраспалі. 

Увосень 2010 года каманды сустракаліся ў групавым турніры Лігі Еўропы. БАТЭ перамог двойчы: у Ціраспалі 1:0 і дома 3:1.

У выпадку паразы ад прыднястроўскага клуба БАТЭ ў плэй-оф кваліфікацыі Лігі канферэнцый сустрэнецца пераможцам пары «Балканы» (Косава) — «Лінкальн» (Гібралтар).

Гродзенскі «Нёман» у выпадку перамогі над славенскім «Цэле» згуляе ў плэй-оф кваліфікацыі Лігі канферэнцый з пераможцам пары АЕК (Ларнака, Кіпр) — «Макабі» (Тэль-Авіў, Ізраіль).

Чытайце таксама:

Унікальнае дасягненне. Упершыню клуб з Фарэрскіх астравоў згуляе ў групавым турніры еўракубкаў

Nashaniva.com