У ПВК «Вагнер» назвалі колькасць байцоў у Беларусі

Лічбу агучыў набліжаны да Яўгена Прыгожына тэлеграм-канал Grey Zone.

07.08.2023 / 15:21

Вагнераўцы ў Беларусі, сярод іншага, трэніруюць беларускіх вайскоўцаў. Фота: Мінабароны, ВаенТБ via AP

«Каля 12000 байцоў знаходзіцца ў адпачынку, бо была праведзена гранічна цяжкая праца. Многія з іх не былі ў ім больш за год, а некаторыя і зусім без адпачынку прыляцелі вясной 2022 года наўпрост са сваіх камандзіровак у Афрыцы, пасля чаго працягнулі ваяваць ужо ў рамках баявых дзеянняў ва Украіне.

Што тычыцца Афрыкі, то нават з улікам нядаўніх ратацый асабістага складу, туды дадаткова перакінута каля 1500 байцоў», — паведаміў тэлеграм-канал.

«І, вядома, у новым пункце часовай дыслакацыі на тэрыторыі Беларусі цяпер знаходзіцца ў раёне 7000 байцоў «групы Вагнера», — расказаў Grey Zone.

Раней прэм'ер Польшчы Матэвуш Маравецкі ацаніў колькасць вагнераўцаў у Беларусі ў 4 тысячы чалавек, а ўкраінская разведка ацаніла ў пяць тысяч.

Nashaniva.com