Расія ўдарыла па Пакроўску — 7 чалавек загінулі, 67 пацярпелі
Учора Расія здзейсніла ўдар па прыфрантавым Пакроўску Данецкай вобласці — 7 чалавек загінулі, 67 пацярпелі, у тым ліку 29 паліцэйскіх і 7 ратавальнікаў.
08.08.2023 / 08:24
Дзве ракеты «Іскандэр» былі запушчаныя з невялікім інтэрвалам па цэнтры горада.
Падчас паўторнага ўдару пацярпелі дзясяткі паліцэйскіх і ратавальнікі, якія прыехалі на дапамогу.
Сярод загінулых — намеснік начальніка Дзяржаўнай службы надзвычайных сітуацый Данецкай вобласці Андрэй Амельчанка.
Таксама вядома пра двух пацярпелых дзяцей.