Памёр каханы чалавек Сандры Булак. Ён доўгі час змагаўся з цяжкой хваробай

Амерыканская актрыса Сандра Булак аплаквае цяжкую страту. Браян Рэндал, даўні партнёр актрысы, памёр у суботу пасля асабістай барацьбы з БАС, піша Etonline.

08.08.2023 / 09:33

Фота з інстаграма Сандры Булак

«З глыбокім смуткам мы паведамляем, што 5 жніўня Браян Рэндал мірна памёр пасля трохгадовай барацьбы з бакавым аміятрафічным склерозам», — паведаміла ET яго сям'я.

«Браян рана вырашыў захаваць у таямніцы сваё падарожжа з БАС, і тыя з нас, хто клапаціўся пра яго, зрабілі ўсё магчымае, каб выканаць яго просьбу».

«Мы бязмерна ўдзячныя нястомным дактарам, якія разам з намі спраўляліся з гэтай хваробай, і ўмедсёстрам, якія сталі нашымі суседзямі па пакоі, часта ахвяруючы сваімі сем'ямі, каб быць з намі», — дадала яго сям'я.

Nashaniva.com