Лукашэнка прызначыў новага міністра сельскай гаспадаркі
Новым міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі стаў 49-гадовы Сяргей Барташ.
08.08.2023 / 12:12
Сяргей Барташ. Фота: zarya.by
Да прызначэння Сяргей Барташ працаваў інспектарам па Гомельскай вобласці ў якасці памочніка Лукашэнкі.
Ён заняў гэтую пасаду ў кастрычніку мінулага года, а да гэтага быў старшынёй Бярозаўскага райвыканкама.
Лукашэнка ў ліпені зняў былога міністра сельскай гаспадаркі Ігара Брыло. Ён быў адпраўлены памочнікам у Віцебскую вобласць.
Чытайце таксама:
Лукашэнка: Ніхто ў калгасе не можа звольніцца без рашэння кіраўніка