Жыхарку Баранавічаў пакаралі арыштам за абразу Аляксандра Лукашэнкі

Суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы 18 ліпеня пакараў арыштам на тры месяцы Вольгу Мацко, абвінаваціўшы яе ў абразе Аляксандра Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса.

08.08.2023 / 12:28

Вольга Мацко спачатку была асуджаная паводле адміністрацыйнага артыкула 19.11 КаАП, пасля гэтага на яе была заведзена крымінальная справа за абразу Лукашэнкі. 10 красавіка яе затрымалі і змясцілі ў СІЗА №6, піша «Вясна».

Ёй у віну ставіцца тры фотаздымкі Лукашэнкі, якія яна размясціла ў адкрытым доступе на сваёй старонцы ў «Аднакласніках».

Суддзя Арцём Падалянец прызначыў Вользе Мацко пакаранне ў выглядзе арышту тэрмінам на тры месяцы.

Nashaniva.com