Спявачка Беёнсэ заплаціла 100 тысяч даляраў, каб дапамагчы фанатам вярнуцца дадому пасля яе канцэрта

Канцэрт спявачкі ў Вашынгтоне, які адбыўся ў рамках Renaissance World Tour, быў адкладзены амаль на дзве гадзіны праз кепскае надвор'е.

08.08.2023 / 18:47

Калі канцэрт скончыўся, Вашынгтонскае метро павінна было ўжо спыніць сваю працу. Аднак Беёнсэ даплаціла 100 тысяч даляраў за дадатковы час працы метрапалітэна. 

У тую ноч дадатковую гадзіну працавала 98 прыпынкаў. Гэта дапамагло 50 000 гледачоў хутчэй вярнуцца дадому.

Чытайце таксама:

Tesla выпусціла навамодную кардонку для катоў. Паглядзіце, колькі яна каштуе

8-гадовы хлопчык дазволіў атрутнаму павуку ўкусіць сябе, каб стаць Чалавекам-павуком

У ЗША ўхвалілі першую таблетку ад пасляродавай дэпрэсіі

Nashaniva.com