Самалёт, які прызямліўся ў Віцебску, сеў з-за дзіцёнка, якому стала блага

Дзіця шпіталізаванае ў адну з гарадскіх бальніц Віцебска.

09.08.2023 / 07:51

Дзіця, з-за якога самалёт «Белавія» здзейсніў экстранную пасадку ў Віцебску, шпіталізаванае, пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.

Хуткая дапамога даставіла дзіця ў абласны дзіцячы клінічны цэнтр, дзе яму аказана медыцынская дапамога. Стан дзіцяці здавальняючы.

Як паведамлялася, самалёт «Белавія», які ляцеў з Масквы ў Минск, здзейсніў экстранную пасадку ў Віцебску ў сувязі з тым, што дзіцяці-пасажыру стала дрэнна. Пасля аварыйнай пасадкі дзіця забрала хуткая. Экіпажу аказалі неабходную дапамогу па дазапраўцы паветранага судна, і самалёт адправіўся далей па маршруце.

Nashaniva.com