Стала вядома пра яшчэ адзін нядаўні суіцыд беларускага салдата, гэтым разам памежніка
Пра самагубства вайскоўца паведаміла Гродзенская памежная група. Паводле яе, паблізу памежнай заставы «Тушамля» ў Свіслацкім раёне знайшлі цела вайскоўца «з прыкметамі суіцыду».
09.08.2023 / 20:22
На мяжы з Польшчай у Свіслацкім раёне
Пра гэту смерць паведамілі яшчэ 4 жніўня.
Салдат быў 2002 года нараджэння, яго прызвалі на службу ў памежнай групе ў красавіку 2023 года. Дэталі здарэння не ўдакладняюцца.
Сёння таксама стала вядома пра суіцыд салдата тэрміновай службы ў вайсковай часці ў Печах пад Барысавам.
У апошні год суіцыды ў беларускім войску пачасціліся. У красавіку стала вядома пра салдата, які застрэліўся ў Брэсце, а 20 сакавіка ў памяшканні памежнага кантролю «Высока-Літоўск» у вёсцы Абяроўшчына, які знаходзіцца на мяжы з Польшчай, выявілі труп вайскоўца-памежніка.
Чытайце таксама:
«Нармальныя хлопцы, нармальныя дзеці не страляюцца». У часці ў Печах пацвердзілі суіцыд салдата
9 жніўня пра суіцыд у Печах тэрміновай службы паведаміла «Зеркало»і «Флагшток».