Такім Нясвіжскі замак вы не бачылі. Упрыгожыць палац прыехалі фларысты з усёй Беларусі

На днях у Нясвіжы адбылося свята «Кветкі палаца». У замку прайшлі майстар-класы па пляценні вянкоў, гістарычных танцах, кірмаш і конкурс па прафесійнай фларыстыцы. Але, як расказалі арганізатары, галоўнай ідэяй стала стварэнне габелена з жывых кветак, піша Onliner.

10.08.2023 / 10:43

Упрыгожыць радзівілаўскі замак прыехалі фларысты з усёй Беларусі. 

Свята «Кветкі палаца» ўпершыню прайшло ў 2022-м. Па словах арганізатараў, тая падзея стала сапраўдным глытком свежага паветра для ўсіх беларускіх фларыстаў і людзей, якія шануюць прыгажосць. У гэтым годзе івэнт вырашана было паўтарыць. Плануецца, што свята стане штогадовым.

Nashaniva.com