За паўгода Літва выдала беларусам амаль 20 тысяч дазволаў на жыхарства

Ад студзеня да ліпеня 2023 года Дэпартамент міграцыі Літвы выдаў замежнікам 86 372 часовыя дазволы на жыхарства. Пакуль гэта самая вялікая колькасць дазволаў на жыхарства, выдадзеных у краіне за паўгода за апошнія 5 гадоў, піша Delfi.lt.

10.08.2023 / 11:48

Фота: internationalinvestment.biz

Большую частку — 71 901 — выдалі асобам, якія звярталіся па дакумент першы раз, яшчэ 14 471 быў працягнуты. У параўнанні з другім паўгоддзем 2022 года, было выдадзена на 25% больш такіх дакументаў.

Больш за ўсё дазволаў атрымалі грамадзяне Украіны — 51 126. Больш за 42 000 гэтых асоб — ваенныя ўцекачы, якія карыстаюцца часовым механізмам абароны, уведзеным ЕС.

Беларусы за паўгода атрымалі 19 477 дазволаў на жыхарства, а Расіі — 2384.

Калі не браць пад увагу механізм абароны, уведзены ЕС, то больш за ўсё ДНЖ было выдадзена па працы — 34 417 (ад студзеня да чэрвеня 2023 г.). З іх 1145 атрымалі высокакваліфікаваныя спецыялісты.

На падставе яднання сям'і выдадзена 2615 часовых ДНЖ. Па меры росту колькасці дакументаў расце нагрузка на Дэпартамент міграцыі, сказала яго кіраўніца Эвеліна Гудзінскайце.

Адзначаецца, што восенню 2019 г. работнікі ДМ у сярэднім прымалі 70 рашэнняў на месяц, у кастрычніку 2020 г. — 109, 2021 г. — 131, 2022 г. — 206, а ў чэрвені 2023 г. — ужо 241 рашэнне.

Чытайце таксама:

Прэм'ерка Літвы: Ёсць нямала падстаў для ўніфікацыі абмежаванняў для беларусаў і расіян

Nashaniva.com