«Баварыя» дамовілася пра трансфер Кейна за 100 млн еўра. Рашэнне — за гульцом «Тотэнхэма»

Хары Кейн, імаверна, пяройдзе ў мюнхенскі клуб.

10.08.2023 / 13:30

Хары Кейн. Фота: Vince Mignott / MB Media / Getty Images

Мюнхенская «Баварыя» дасягнула пагаднення з «Тотэнхэм Хотспур» аб падпісанні Хары Кейна.

Прапанова ад Бундэслігі, як мяркуецца, коштам большым за 100 мільёнаў еўра (86,4 мільёна фунтаў, 110 мільёнаў долараў), была прынята іх калегамі з Прэм'ер-лігі ў сераду, піша The Atletic.

Цяпер слова за Кейнам.

30-гадовы форвард хацеў, каб сітуацыя вырашылася да стартавага матчу сезона «Тотэнхэма» з «Брэнтфардам» у гэту нядзелю.

Аднак, як піша The Athletic, Кейну падабаецца ў «Тотэнхэме».

У Кейна мінаюць апошнія 12 месяцаў яго кантракту, і «шпоры» хочуць укласці з ім новую дамову.

Хары Кейн — адзін з найлепшых гульцоў англійскай прэм'ер-лігі і сусветнага футбола. За «Тотэнхэм» ён згуляў 317 матчаў і забіў 213 мячоў, але не заваяваў з клубам ніводнага трафея.

Напрыклад, клуб апошні раз быў чэмпіёнам Англіі ў 1961 годзе, а ў 2019 годзе дайшоў да фіналу Лігі чэмпіёнаў, дзе прайграў «Ліверпулю».

Таксама Кейн правёў 84 матчы за зборную Англіі, з якой узяў срэбра Еўра-2021 і бронзу Лігі нацый — 2019.

Чытайце таксама:

«МанЮнайтэд» купіў галкіпера за 52,5 млн еўра, а ён узяў і прапусціў з цэнтра поля ВІДЭА

Матч Лігі чэмпіёнаў перанеслі з-за гібелі заўзятара. Ён загінуў у жорсткай бойцы

Ніякіх дасягненняў, затое досвед працы ў аўтарытарызме. Расказваем пра новага трэнера футбольнай зборнай Беларусі

Nashaniva.com