Шасцярых беларусаў затрымалі ў Германіі за працу без дакументаў

Шасцярых грамадзян Беларусі злавілі ў Германіі на працы без неабходных дакументаў. Супрацоўнікі Штутгарцкай мытні прыйшлі з праверкай на будоўлю ў горадзе Леанбергу і там пабачылі непарадак.

10.08.2023 / 16:51

Беларускія работнікі, электрыкі і кіроўцы, паказалі польскія візы, якія даюць права працаваць толькі ў Польшчы.

Пасля таго беларусам давялося неадкладна спыніць працу. У дачыненні да іх працадаўцаў праводзіцца расследаванне.

Чытайце таксама:

Сярэдні клас у Германіі паволі скарачаецца

Nashaniva.com