Экс-зорка «Манчэстэр Юнайтэд» хацеў перайсці ў «Рэал», але Анчэлоці заблакаваў трансфер

Узровень выступаў дэ Хеа не ўражвае італьянскага спецыяліста, таму ён адмовіўся ад паслуг брамніка.

11.08.2023 / 07:59

Фота: Visionhaus / Getty Images

Галоўны трэнер «Рэала» Карла Анчэлоці заблакаваў пераход іспанскага галкіпера Давіда дэ Хеа ў мадрыдскі клуб, піша Championat.

Узровень выступаў дэ Хеа не ўражвае італьянскага спецыяліста, таму ён адмовіўся ад паслуг брамніка. «Рэал» цяпер працуе над падпісаннем мараканца Ясіна Буну з «Севільі».

Бельгійскі брамнік «Рэала» Цібо Куртуа атрымаў траўму пярэдняй крыжападобнай звязкі на трэніроўцы і ў найбліжэйшыя дні перанясе аперацыю. 31-гадовы футбаліст правёў больш за 200 матчаў за клуб з моманту пераходу з «Чэлсі» ў жніўні 2018 года.

Чэмпіянат Іспаніі стартуе ўжо сёння. «Рэал» згуляе заўтра з «Атлетыкам» Більбаа. Выглядае, што ў вароты стане ўкраінец Андрэй Лунін.

Дэ Хеа цяпер знаходзіцца ў якасці свабоднага агента пасля адыходу з «Манчэстэр Юнайтэд» гэтым летам.

Дэ Хеа гуляў за МЮ з 2011 года, правёў за клуб 411 матчаў, прапусціў 446 мячоў. Прычым апошні сезон быў вельмі няроўным. Давід згуляў 38 матчаў, з іх 18 адстаяў на нуль, але ў 20 астатніх матчах прапусціў 43 мячы. У сезоне 2021—2022 наогул было 56 прапушчаных мячоў.

У выніку на змену яму ўзялі камерунца Андрэ Анана.

Чытайце таксама:

«МанЮнайтэд» купіў галкіпера за 52,5 млн еўра, а ён узяў і прапусціў з цэнтра поля ВІДЭА

БАТЭ разгромна прайграў «Шэрыфу»

«Баварыя» дамовілася пра трансфер Кейна за 100 млн еўра. Рашэнне — за гульцом «Тотэнхэма»

Nashaniva.com