У Мінскім метрапалітэне распавялі, навошта патрэбна жазло з сігнальным дыскам і якія знакі ім падаюць
Сігналы дзейнічаюць па тым жа прынцыпе, што і на наземнай чыгунцы.
11.08.2023 / 09:32
Фота: Мінскі метрапалітэн
Многія з пасажыраў метро, напэўна, не раз бачылі на платформе супрацоўніц метрапалітэна ў форме, якія трымаюць у руках жазло з сігнальным дыскам уверсе.
Гэта могуць быць як дзяжурныя па станцыі, так і дзяжурныя па прыёме і адпраўцы цягнікоў. З дапамогай такога жазла работнікі падземкі могуць, напрыклад, спыніць цягнік або адправіць яго ў дарогу, даць каманду на зачыненне дзвярэй.
Усё гэта робіцца з дапамогай спецыяльных сігналаў, якія нагадваюць марскую семафорную азбуку, паведамляе тэлеграм-канал мінскай падземкі.
У метро сігналы дзейнічаюць паводле таго ж прынцыпу, што і на наземных пуцях. Калі цягнік ідзе з лініі ў дэпо або вяртаецца ў зваротны тупік, дзяжурны правярае, ці ўсе пасажыры выйшлі з вагонаў. Ён даходзіць да хваста цягніка, а затым паказвае дазваляльны сігнал. Машыніст бачыць яго ў люстэрка задняга віду.
Кажуць, што ў супрацоўнікаў службы руху ёсць прыкмета — ніколі не класці сігнальны дыск чырвоным бокам уверх. Быццам бы гэта — да няўдалай змены.
Вядома, не ўсе да гэтага ставяцца сур'ёзна, але на ўсялякі выпадак імкнуцца прытрымлівацца традыцыі.
У метрапалітэн сігнальны дыск прыйшоў з чыгункі, дзе ўжо выкарыстоўваўся доўгі час. Яшчэ ў правілах сігналізацыі, выдадзеных у 1912 годзе, уводзіўся падзел на чырвоны і белы сігналы для машыністаў.
Праўда, тады маглі выкарыстоўваць спецыяльныя ліхтары з каляровымі шклом, але агульная канцэпцыя ўжо прасочвалася.
З павелічэннем колькасці чыгунак востра паўстала неабходнасць эфектыўна кіраваць манеўраваннем саставаў, каб прывесці ўсё да аднастайнасці.
Чытайце таксама:
На месцы «Дрымлэнда» з'явіцца новы парк. Назва здзіўлення не выклікае
У Мінску ўводзіцца адзіны праязны. Колькі ён будзе каштаваць
«На пуцях метрапалітэна высокае напружанне». Якія яшчэ існуюць стэрэатыпы пра беларускі транспарт?