ГУБАЗіК затрымаў мужчыну з татуіроўкай «Свабода альбо смерць»
Сілавікі сцвярджаюць, што пра яго паведамілі «неабыякавыя грамадзяне».
11.08.2023 / 10:55
Мужчыну затрымалі на прыпынку «Грушаўская».
Таксама ў яго была бел-чырвона-белая стужка на сумцы.
Лозунг «Свабода або смерць» выкарыстоўваўся шмат кім, у тым ліку ўкраінскімі казакамі ў Рэчы Паспалітай, махноўцамі пасля рэвалюцыі 1917 года, нарадавольцамі ў Расіі ў канцы ХІХ ст., армянскімі партызанамі ў канцы ХІХ стагоддзя, балгарскімі рэвалюцыянерамі, што змагаліся супраць туркаў у 1876 годзе, румынскімі незалежнікамі ў ХVIII—XIX ст.
«Libertad o Muerte» («Свабода або смерць») — нацыянальны дэвіз Уругвая.
Чытайце таксама:
У Мінску за татуіроўку з нацыянальнай сімволікай затрымалі мужчыну
Жыхара Камянца сілай прымусілі пазбавіцца «крамольных» татуіровак
Дзяўчыну прымусілі перарабіць татуіроўку з сімвалам пратэсту