У Калінкавічах 20-гадовая дзяўчына загінула, прымаючы душ
Дзяўчына жыла ў здымнай кватэры. Суседзі паверхам ніжэй паведамілі ўласніку, што кватарантка іх затапіла. Ён паспрабаваў трапіць у кватэру, але яму не адчынілі. Мужчына звярнуўся ў міліцыю, піша sb.by.
11.08.2023 / 11:58
Фота: Bobrlife.ru
Калі дзверы адчынілі, у ванным пакоі знайшлі цела 20-гадовай дзяўчыны з тэрмічнымі пашкоджаннямі скуры (электраметкамі) на руцэ і назе.
Дзяўчына прымала душ у момант, калі працавала пральная машына.
Спецыялісты агледзелі кватэру і ванны пакой, у якім адбылася трагедыя. Высветлілася, што там зроблена двухпровадная электраправодка, а чыгунная ванна не далучаная да дадатковай сістэмы ўраўнавання патэнцыялаў. Плюс да ўсяго ў павярховым электрашчытку не была ўстаноўлена прылада ахоўнага адключэння.
Пральная машына падключалася ў двухполюсную разетку без зазямлення.
Трагедыі можна было пазбегнуць, адзначаюць эксперты, калі б пральная машына была падключаная ў трохпровадную электрасетку.
У дамах са старой праводкай і там, дзе няма электрабяспекі, спецыялісты не рэкамендуюць прымаць душ або ванну, калі працуе пральная машына.
Чытайце таксама:
У Гомельскім раёне на 15-гадовага падлетка рухнула жалезабетонная перагародка. Хлопец загінуў
У Ваўкавыскім раёне 10-гадовага хлопчыка забіла токам
На жніве ў Любанскім раёне загінуў 18-гадовы памочнік камбайнера