Мінабароны Расіі расказала пра ўдар па пункту дыслакацыі «замежных наймітаў» у Запарожжы. На відэа з месца — дзеці

Супрацоўнікі ўкраінскага прадстаўніцтва ААН заявілі, што гатэль таксама выкарыстоўваўся ў якасці базы падчас іх паездак у горад.

11.08.2023 / 13:50

У штодзённай зводцы Мінабароны Расіі гаворыцца, што напярэдадні ў раёне горада Запарожжа быў пашкоджаны «пункт часовай дыслакацыі замежных наймітаў».

Увечары пад ракетны абстрэл у Запарожжы трапіў гатэль «Рэйкарц», размешчаны на набярэжнай. У жніўні на базе гатэля працаваў дзіцячы дзённы летнік Reikartz art summer camp, у якім дзеці бавілі час да 18:00. Пры абстрэле загінуў адзін чалавек, пацярпела не менш за 14 чалавек (па некаторых даных — 16), піша «Дождь».

Супрацоўнікі ўкраінскага прадстаўніцтва ААН заявілі, што гатэль таксама выкарыстоўваўся ў якасці базы падчас іх паездак у горад.

Ва ўкраінскіх тэлеграм-каналах з'явілася відэа моманту трапляння ракеты, знятае з набярэжнай. На ім бачна, што на набярэжнай у гэты момант знаходзіліся дзеці з бацькамі.

Чытайце таксама:

Расіяне ўдарылі па гатэлі ў Запарожжы. Адзін чалавек загінуў, дзевяць параненыя

Расіяне ўдарылі па Херсоне. Загінула жанчына

Ракетная атака на Украіну была адной з самых масіраваных

Nashaniva.com