Лукашэнка заявіў, што дзяцей з Украіны вывозяць на Захад, дзе расчляняюць і дастаюць органы

Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання мінскага аэрапорта і Мінскага завода грамадзянскай авіяцыі заявіў, што вываз дзяцей з Данбаса будзе працягнуты, паведамляе яго прэс-служба.

11.08.2023 / 14:45

Фота: president.gov.by

«Планавалі, плануем і будзем планаваць! І не толькі планаваць, але будзем падтрымліваць дзетак. Вы бачыце: яны прыязджаюць сюды па цішыню. Для іх дзіка быць у краіне і не чуць гэтых разрываў, не бачыць гэтых смерцяў, гэтага голаду. І тое, што заходнікі спрабуюць распачаць спачатку па Пуціне, цяпер па мне сітуацыю ў свеце — ледзь не да крымінальнай адказнасці прывесці — гэта проста смешна, я абсалютна за гэта не перажываю. Наадварот, мы разумеем, што так трэба дзейнічаць. Дзеці ні ў чым не вінаватыя. І мы дамовіліся з Пуціным, што будзем фінансаваць гэтыя паездкі з саюзнага бюджэту. Мы гэта рабілі і будзем рабіць, нягледзячы ні на якія папрокі», — сказаў Лукашэнка.

Ён заявіў, што Захад вывозіць дзяцей на органы.

«Дзетак з Украіны вывозяць. Расчляняюць і дастаюць органы. Вось з тымі хай разбяруцца».

Ён таксама пахваліў Аляксея Талая і ягоны фонд.

«Гераічны чалавек. Ён у асноўным сюды прывозіць людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Як ім не дапамагчы? Дапаможам мы сёння людзям — Бог гэта ўсё бачыць. Дзесьці і нам дапаможа. Таму дзяцей мы будзем падтрымліваць», — падкрэсліў Лукашэнка.

***

17 сакавіка Міжнародны крымінальны суд выдаў ордар на арышт Уладзіміра Пуціна і ўпаўнаважанай па правах дзіцяці Марыі Львовай-Бяловай з-за практыкі дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый.

Украінскія чыноўнікі заяўляюць, што ў Беларусь было вывезена больш за тры тысячы ўкраінскіх дзяцей.

Чытайце таксама:

«Канкурэнты нас пачынаюць прыдушваць». Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю з беларускімі аўтобусамі, якія гараць у Санкт-Пецярбургу

Лукашэнка прапанаваў пабудаваць яшчэ адну АЭС

Лукашэнка чакае ў Мінску заходнія авіякампаніі

Nashaniva.com