Асуджанага да 22-х гадоў зняволення палітвязня зноў будуць судзіць за «злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі»
Прычым яго ўжо судзілі па гэтым артыкуле.
11.08.2023 / 15:15
37-гадоваму Вячаславу Малейчуку па «факце арганізацыі 25 сакавіка 2021 актаў тэрарызму ў гарадах Барысаве і Мінску» прысудзілі 22 гады калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. Мужчыну абвінавацілі па шэрагу артыкулаў КК.
26 сакавіка 2021 года МУС заявіла, што прадухіліла тэракты ў Чыжоўцы і ў вайсковай часці ў Печах. На відэа паказалі Малейчука, які казаў, што атрымаў загад ад кагосьці з «Байпола».
Тэрмін яго накіравалі адбываць у ваўкавыскую калонію №11.
10 лютага мужчыну судзілі паводле арт. 411 КК за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі».
Стала вядома, што 23 жніўня ў Горках супраць палітвязня зноў будзе разгледжана справа паводле ч. 2 арт. 411 КК. Працэс будзе весці суддзя Алена Вераб'ёва, піша «Вясна».
Падтрымайце Вячаслава: ПК №11, 231900, Ваўкавыск, Ракасоўскага, 118, Вячаслаў Аляксандравіч Маляйчук.
Чытайце таксама:
Гродзенца затрымалі за «абразы» Лукашэнкі і міліцыянтаў